Сцягнуць Firefox

Firefox больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Аб гэтым сайце

Вэб-сайт www.mozilla.org існуе ўжо больш за два дзесяцігоддзі. Дакладней, з часоў дыназаўраў па мерках Інтэрнэту. Такім чынам, www.mozilla.org з'яўляецца нарожным каменем Інтэрнэту, карані якога глыбока ідуць у рух за адкрыты код, які стаў сведкам стварэння Mozilla.

Сёння гэта сайт, куды людзі прыходзяць, каб спампаваць Firefox, паспрабаваць Mozilla VPN і даведацца больш пра Mozilla. Па дарозе вы таксама можаце знайсці некалькі Велікодных яек.

Як і шмат якія нашы прадукты, гэты вэб-сайт таксама мае адкрыты зыходны код:

Калафон

Некаторыя праекты з адкрытым зыходным кодам, выкарыстаныя для стварэння гэтага сайта:

  • Django у якасці бэкэнд вэб-фрэймворка з Jinja для стварэння шаблонаў.
  • Сістэма праектавання Protocol Mozilla для інтэрфейсных кампанентаў і брэндынгу.
  • Сістэма лакалізацыі Mozilla Fluent для моўнага перакладу.
  • Мноства іншых меншых бібліятэк і фрэймворкаў, якія вы можаце знайсці ў нашым GitHub рэпазіторыі.

Мы дзякуем усім памочнікам Mozilla, якія дапамаглі зрабіць Інтэрнэт лепш.