Firefox Developer Edition

Сардэчна запрашаем да вашага новага ўлюбёнага браўзера. Атрымайце доступ да найноўшых магчымасцяў, хуткадзейнасці і інструментаў распрацоўкі, патрэбных для пабудовы адкрытага інтэрнэту.

Ваша сістэма можа не задавальняць патрабаванням Firefox, але вы можаце паспрабаваць адну з гэтых версій:

Firefox Developer Edition больш не падтрымліваецца на Windows 8.1 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Firefox Developer Edition больш не падтрымліваецца на macOS 10.14 і ніжэй.

Калі ласка, сцягніце Firefox ESR (выпуск з пашыранай падтрымкай), каб выкарыстоўваць Firefox.

Паведамленне аб прыватнасці Firefox

Using Debian, Ubuntu or any Debian-based distribution?
You can set up our APT repository instead.

Firefox Developer Edition аўтаматычна ажыццяўляе зваротную сувязь з Mozilla. Падрабязней

Firefox Developer Edition

Браўзер, створаны для распрацоўшчыкаў

Усе найноўшыя інструменты распрацоўшчыка з бэта-версіі, а таксама эксперыментальныя функцыі, такія як шматрадковы кансольны рэдактар і даследчык WebSocket.

Асобны профіль і шлях, каб вы маглі лёгка запусціць яго адначасова з рэлізам Firefox або Firefox Beta.

Параметры прыстасаваныя для вэб-распрацоўшчыкаў: браўзерная і аддаленая адладка тыпова ўключаны, як і цёмная тэма і кнопка прылад распрацоўшчыка на панэлі інструментаў.

Неактыўны CSS
Новыя прылады

Неактыўны CSS

Firefox DevTools цяпер зацяняюць дэкларацыі CSS, якія не маюць эфекту на старонцы. Пры навядзенні курсора на значок інфармацыі вы ўбачыце карыснае паведамленне пра тое, чаму CSS не прымяняецца, з падказкай, як выправіць праблему.

Падрабязней

Firefox DevTools
Новыя прылады

Firefox DevTools

Новыя Firefox DevTools магутныя, гнуткія і адкрытыя для змянення. Сярод іх - лепшы ў сваім класе адладчык JavaScript, збудаваны на React і Redux, здольны працаваць з рознымі браўзерамі.

Падрабязней

Кіраванне CSS-сеткай
Інавацыйныя магчымасці

Кіраванне CSS-сеткай

Firefox - гэта адзіны браўзер з інструментамі, створанымі адмыслова для распрацоўкі і дызайну з дапамогай CSS-сеткі. Гэтыя інструменты дазваляюць візуалізаваць сетку, паказваць звязаныя назвы абшараў, папярэдне праглядаць трансфармацыі на сетцы, і шмат іншага.

Падрабязней

Панэль шрыфтоў
Хутчэйшая інфармацыя

Панэль шрыфтоў

Новая панэль шрыфтоў у Firefox DevTools дае хуткі доступ да ўсёй неабходнай інфармацыі аб шрыфтах, выкарыстаных у элеменце. Яна таксама ўключае цэнныя звесткі кшталту крыніцы шрыфту, памеру, стылю і іншае.

Падрабязней

Распрацоўвайце. Праграмуйце. Тэстуйце. Паляпшайце.

Будуйце і паляпшайце свае сайты
з дапамогай Firefox DevTools

Інспектар

Даследуйце і ўдасканальвайце код, каб ствараць ідэальныя праекты.

Падрабязней пра Інспектар старонкі

Кансоль

Даследуйце і ўдасканальвайце код, каб ствараць ідэальныя праекты.

Падрабязней пра вэб-кансоль

Адладчык

Магутны адладчык JavaScript з падтрымкай вашага упадабанага фрэймворка.

Падрабязней пра адладчык JavaScript

Сетка

Кантралюйце сеткавыя запыты, якія могуць запаволіць або блакаваць ваш сайт.

Падрабязней пра манітор сеткі

Панэль сховішча

Дадавайце, змяняйце і ачышчайце кэш, кукі, звесткі баз даных і сеансаў.

Падрабязней пра панэль сховішча

Рэжым адаптыўнага дызайну

Тэстуйце сайты на эмуляваных прыладах у вашым браўзеры.

Падрабязней пра рэжым адаптыўнага дызайну

Візуальнае рэдагаванне

Дакладна наладжвайце анімацыю, раўнаванне і водступы.

Падрабязней пра візуальнае рэдагаванне

Прадукцыйнасць

Разблакуйце вузкія месцы, спрашчайце працэсы, аптымізуйце прадукцыйнасць.

Падрабязней пра прылады хуткадзейнасці

Памяць

Знаходзьце ўцечкі памяці і змяншайце яе спажыванне вашым дадаткам.

Падрабязней пра прылады памяці

Рэдактар стыляў

Рэдагуйце і кіруйце ўсімі сваімі CSS-табліцамі стыляў у вашым браўзеры.

Падрабязней пра рэдактар стыляў

Выкажыцеся

Водгукі робяць нас лепшымі. Раскажыце нам, як мы можам палепшыць браўзер і начынне.

Далучайцеся да абмеркавання

Уцягвайцеся

Дапамажыце ствараць апошні незалежны браўзер. Пішыце код, выпраўляйце памылкі, рабіце дадаткі і шмат іншага.

Пачніце зараз

Сцягніце браўзер Firefox, створаны для распрацоўшчыкаў